Skip to main content

Вялікі Калядны канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі адбудзецца ў Навагрудку

guitar 2963955 128013 студзеня ў 18:00 ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе канцэрт арганнай і інструментальнай музыкі. У праграме будуць прадстаўлены калядныя музычныя творы Польшчы, Францыі, Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Даніі, Балгарыі, Італіі і ЗША. Можна будзе насалодзіцца каляднымі гімнамі і класічнай музыкай, якая традыцыйна выконваецца ў зімнія святочныя дні.

У канцэрце прымуць таксама ўдзел дзеці з розных краін свету (Польшчы, Кітая, Бангладэш, Латвіі, Італіі і інш.) - навучэнцы міжнароднай школы ў Мінску. Першы раз з каляднай праграмай выступіць музыкальны праект Bon Voyage.

 

Праграма:

  • Арганнае папуры на калядкі пастаралкі (kolędy domowe);
  • Калядныя творы сусветнай класікі (Рахманінаў, Чайкоўскі, Сінатра і іншыя);
  • Э. Вальдтайфель,"Коўзаючыся на каньках" (інструм.);
  • Д. Гэлуэй, “Калядная фантазія”для флейты с фартэпіяна (інструм.);
  • А. Адан, "Святая ночь" (вак.);
  • І.Штраус II, "Полька Піццыкато" (інструм.);
  • А. Дворжак, арыя Русалкі паводле аднайменнайоперы (вак.);
  • Фантазія на тему ўкраінскай каляднай песніН. Леантовіча "Шчэдрык" (інструм.);
  • А. Вівальдзі,"Рака Сноў" (largo з канцэрта "Зіма" Поры Года, вак.);
  • Deck the halls (інструм.);
  • Фантазія на Венгерскую народную песню (інструм.);
  • Н. Андрэева, Г. Генаў, балгарская песня "Малка Мома" (вак.);
  • Дацкая народная песня (інструм.);
  • ПэрсіФэйт "Бразільскія бубенцы" (інструм.).

Выканаўцы:Андрэй Міхневіч, арганіст; Аляксандр Музыкантаў, піяніст.

 

Песні ў выкананні дзяцей міжнароднай школы ў Мінску

  • Jingle bell rock;
  • Афрыканская калядная песня"Sing Noel".

 

Музыкальны праект Bon Voyage:

Вольга Перагуд (сапрана)

Святлана Сцефаненка (фартэпіяна)

Элла Іванова (скрыпка)

Алена Сяргеенка (гітара)

Лізавета Вільчык (флейта)

Анастасія Ярашук (віяланчэль)

Таццяна Беразоўская (перкусія)

 

Кс. Юрый Жэгарын