Skip to main content

Сям’я Паспяшальскіх выступіць з калядным канцэртам у Гродне

 

pospieszalscy12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адбудзецца грандыёзны канцэрт сям’і польскіх музыкаў Паспяшальскіх. Пачатак у 20.00.

Творчая сям’я ўжо ў другі раз наведае Гродна, каб прадставіць слухачам калядныя песні ў незвычайнай прыгожай апрацоўцы.

Паспяшальскія – сям’я, з’яднаная моцнай верай у Езуса Хрыста. Яны звязаны сямейнымі сувязямі: бацька, маці, брат, сястра… Акрамя гэтага, іх злучае агульнае захапленне – спеў і музыка.

Заснавальнікам і кіраўніком гурта з’яўляецца Ян Паспяшальскi, які ўжо шмат гадоў запар праводзіць летам музычную майстэрню ў Івянцы.

На канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя.

JM