З нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння беларускае тэлебачанне правядзе шэраг тэматычных праграм.
У гэтым годзе трансляцыя вігілійнай Імшы на тэлебачанні, якая распачнецца ў 22.10, будзе весціся па тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» з касцёлa св. Арханёла Міхала ў Івянцы.
24 снежня
«Беларусь 1», «Беларусь 24»
22.10 – прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з касцёла святога Арханёла Міхала ў Івянцы
23.55 – прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з Ватыкана, якую ўзначаліць Папа Францішак
25 снежня
«Беларусь 1»
07.00 – праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»
«Беларусь 3»
07.30 – «Размовы пра духоўнае»
16.15 – пасланне і благаслаўленне «Гораду і свету» (Urbi et orbi) з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка
17.00 – «Камертон». Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
«Беларусь 24»
08.45 – праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»
JM