Skip to main content

Дэканальны прагляд калядак і пастаралак адбудзецца ў Сапоцкіне

 

notenblatt 440838 128028 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне адбудзецца XVII дэканальны прагляд калядак і пастаралак. У гэтым годзе ён пройдзе пад дэвізам “Зорка, свяці, калядка, ляці, містэрыя няхай здзяйсняецца...”.

Пачатак у 14.00.

Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, салісты. Выступіць можа любы жадаючы, хто праз спеў калядак і пастаралак хоча дзяліцца радасцю з нараджэння Пана. Узрост не абмежаваны.

Аб сваім жаданні неабходна праінфармаваць да 14 студзеня пробашча парафіі ў Сапоцкіне кс. Антонія Абухоўскага па тэлефоне: (8 029) 888-18-29 або (8 0152) 99-21-30.

Падчас паведамлення аб удзеле належыць назваць:

  • iмя і прозвішча выканаўцы або назву супольнасці, групы
  • колькасць спяваючых
  • назвы калядак

Удзельнікі спяваюць тры калядкі і толькі па тры куплеты.

Святочны канцэрт па традыцыі арганізоўваецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча.

JM