Skip to main content

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць збор калядных падарункаў

 

box 2953722 1280Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” праводзіць акцыю па зборы калядных падарункаў для дарослых. Арганізатары ставяць перад сабой мэту сабраць не менш за 150 падарункаў для пацыентаў хоспісаў, а таксама пацыентаў аддзяленняў сястрынскага догляду, з якімі не так даўно пачалі працу.

Установа прапануе шмат варыянтаў таго, што купіць у падарунак:

  • плед
  • шакалад
  • мёд
  • кубак
  • гарбата або кава
  • насценны каляндар на 2018 год
  • кніга
  • цёплыя шкарпэткі
  • шалік
  • настольная гульня ці набор для творчасці
  • нататнік або штотыднёвік

Арганізатары просяць не запакоўваць падарунак, каб яны маглі паглядзець на яго і зразумець, каму ён больш падыйдзе.

Прывезці падарункі ў Гродна (ці даставіць поштай) можна да 20 снежня па адрасе офіса Цэнтра: вул. Лялевеля, 12-27.

Пытанні можна задаваць на life-care-center@yandex.by або па тэлефоне: +375(29) 881-82-34.

JM