Акадэмічнае Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае ўсіх вернікаў паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі на карысць хворых дзяцей “Пячэнька за пячэнька”.
Акцыя будзе ладзіцца 10 снежня, у другую нядзелю Адвэнту, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
Падчас кожнай святой Імшы моладзь будзе раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва.
Паўдзельнічаць у акцыі можна двума спосабамі: спячы як мага большую колькасць пячэння і перадаць яго валанцёрам або атрымаць пазней пячэнне ад валанцёраў у знак удзячнасці за дабравольную ахвяру на дабрачынную акцыю.
Тыя, хто жадае падтрымаць моладзь, спёкшы цеста, могуць перадаць яго ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) 8 снежня з 19.00 да 22.00 i 9 снежня з 18.00 да 23.00.
Акцыі, накіраваныя на дапамогу дзецям з асаблівасцямі ў развіцці, моладзь з душпастырства “OPEN” праводзіць ужо на працягу некалькіх гадоў. Асноўную ўвагу хлопцы і дзяўчаты скіроўваюць на Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
JM