Skip to main content

Аплаткавыя сустрэчы духавенства Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца ў Лідзе і Гродне

 

oplatek 1440x964Аплаткавыя сустрэчы святароў i сясцёр законных, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць у Лідзе і Гродне. 20 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. 22 снежня аплаткавая сустрэча адбудзецца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

Праграма аплаткавай сустрэчы ў Лідзе (20 снежня)

11.00 – Літургія гадзін. Аскетычная канферэнцыя

11.45 – эўхарыстычная адарацыя. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання

12.30 – дзяленне аплаткай. Супольны пасілак

 

Праграма аплаткавай сустрэчы ў Гродне (22 снежня)

10.30 – эўхарыстычная адарацыя. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання

11.45 – святая Імша (у інтэнцыі кс. прафесара Тадэвуша Вышынскага CM у першую гадавіну яго смерці)

– дзяленне аплаткай. Супольны пасілак

 

Да ўдзелу ў аплаткавай сустрэчы (на выбар) запрашае святароў i сясцёр законных біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, каб перад святамі Божага Нараджэння скласці адзін аднаму віншаванні.

JM