22 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. Тадэвуша Вышынскага CM у першую гадавіну яго смерці.
Да ўдзелу запрашаюцца асабліва выпуснікі семінарыі – святары, а таксама cёстры законныя, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылага святара.
Пачатак Імшы ў 11.00.
Ксёндз прафесар Тадэвуш Вышынскі загінуў 23 снежня 2016 г. у Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі. Святарскае служэнне ў Гродне распачаў у 1992 г. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Удзельнічаў у сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.
JM