2 снежня ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне (вул. Кабяка, 14) адбудзецца малітва ў абарону жыцця. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб маліцца за ненароджаных дзяцей, за маці ў благаслаўлёным стане, за сем’і, якія жадаюць мець дзяцей, за медыцынскія і дзяржаўныя службы, каб баранілі кожнае жыццё.
Праграма малітвы:
18.30 – Ружанец
19.00 – святая Імша ў абарону жыцця, з благаслаўленнем сем’яў, якія чакаюць і прагнуць патомства
20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
22.00 – заканчэнне
“Дапамажы ратаваць жыццё безабароннаму!” – заклікаюць арганізатары, запрашаючы на малітву, і ўзгадваюць словы св. Яна Паўла ІІ: “Бараніць жыццё і ўмацоўваць яго, шанаваць яго і любіць – гэта заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку…”