Skip to main content

8 снежня трое семінарыстаў атрымаюць дыяканскае пасвячэнне

 

 578 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне тром навучэнцам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Дыяканскае пасвячэнне ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя атрымаюць Андрэй Каўшук, Эрнэст Мікалайчык і Раман Вайцяховіч.

Святая Імша пачнецца ў 12.00.

 

Aндрэй Каўшук нарадзіўся 16 лютага 1986 г., паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы.

kowszuk

 

Эрнэст Мікалайчык нарадзіўся 1 лютага 1994 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе.

mikolajczyk

 

Раман Вайцяховіч нарадзіўся 30 студзеня 1994 г., паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

wojciechowicz

Перад пасвячэннем будучыя дыяканы прымуць удзел у рэкалекцыях, каб адпаведна падрыхтавацца да гэтай падзеі. Заахвочваем усіх падтрымаць іх сваімі малітвамі.

Кс. Юрый Марціновіч