9-10 снежня ў Гродне ў кляштары сясцёр назарэтанак (вул. Маладзёжная, 4а) адбудзецца базавы семінар для абаронцаў жыцця і сям’і ў форме майстар-класа па выстаўцы «Два шляхі».
Мэты семінара:
- прадастаўленне інфармацыі для ўсіх, хто зацікаўлены пытаннямі абароны жыцця і сям’і
- падрыхтоўка лектараў для правядзення лекцый у абарону жыцця і сям’і
- павышэнне кваліфікацыі тых лектараў, якія ўжо працуюць у сферы абароны жыцця.
Семінар праводзяць:
Іван Пузанаў, псіхолаг, педагог, тэолаг
Наталля Пузанава, тэолаг, педагог, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння
Вольга Чаркасава, тэолаг, педагог, псіхолаг, акушэрка, настаўнік метаду распазнавання плоднасці, інструктар школы натуральнага нараджэння.
У працэсе семінара магчымы некаторыя змены ў праграме па запытах удзельнікаў.
Праграма
9 снежня
10.00 – знаёмства. Прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што абярэш ты?»
11.00 – «Дэмаграфічны крызіс у свеце і ў Беларусі (адмова ад дзетараджэння)»
12.00 – «Штучнае апладненне (статыстыка, прычыны і наступствы)»
13.30 – «Праўда пра кантрацэпцыю»
14.00 – перапынак
15.00 – «Грамадзянскі шлюб або “пробная сям’я”»
16.00 – «Метад распазнавання плоднасці. Экалогія сужэнства»
17.00 - 17.20 – перапынак на каву
17.20 – «Фемінізм: эмансіпацыя шчасця. Гендар: 50 адценняў вар’яцтва (вытокі і наступствы прапаганды гендарнай ідэалогіі ў свеце)»
18.30 – «Інгрэдыенты сямейнага шчасця»
10 снежня
10.00 – «Наступствы сексуальнай рэвалюцыі. Ці магчыма сёння казаць пра цнатлівасць? (Прычыны захаваць цнатлівасць да шлюбу)»
11.00 – «Пытанні эўтаназіі і сучаснай еўгенікі»
12.00 – «Асаблівыя дзеці – асаблівы дар»
13.00 – выніковая рэфлексія. Абмен вопытам
Арганізатар семінара – Рrolife Belarus БФ “Адкрытыя сэрцы”.
Aтрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 29 78 15 196 (с. Аляксандра)
JM