Skip to main content

“Карытас” запрашае святароў Гродзенскай дыяцэзіі на семінар

 

seminarКіраўніцтва Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі запрашае святароў Гродзенскай дыяцэзіі прыняць удзел у семінары на тэму “Развіцце дабрачыннай дзейнасці пры каталіцкіх парафіях”.

Семінар адбудзецца 29-30 лістапада па адрасе: аг. Сапоцкін, вул. Тэалінская, д. 39  (Дом Міласэрнасці). 

Мэта семінара – актывізацыя дабрачыннай дзейнасці пры парафіяльных “Карытас”.

Форма правядзення: семінар-практыкум, юрыдычная кансультацыя, прадстаўленне вопыту дзейнасці пры парафіях, інтэрактыўныя метады.

Арганізатары просяць святароў пацвердзіць свой удзел у семінары да 23 лістапада. 

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў галоўны офіс “Карытас” па тэлефонe: +375 152 753412.

 

Праграма семінара

 

29 лістапада

12.00-13.30 – прыбыццё і рэгістрацыя ўдзельнікаў

13.30-14.00 – абед

14.00-15.30 – занятак

15.30-16.00 – перапынак на каву

16.00-17.30 – занятак

17.30-18.00 – перапынак на каву

18.00-19.00 – занятак

19.00 – вячэра

21.30 – вячэрняя малітва

30 лістапада

8.00-8.30 – святая Імша

8.30-9.00 – сняданак

9.00-11.00 – занятак

11.00-11.30 – перапынак на каву

11.30-13.30 – занятак

13.30-14.00 – абед

14.00 – ад’езд удзельнікаў

JM