Skip to main content

Хор "Cantate Domino" выступіць у гродзенскім касцёле Божай Міласэрнасці

choir 840987 128022 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, хор Гродзенскай дыяцэзіі „Cantate Domino” выступіць у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) з канцэртнай праграмай.

Канцэрт будзе прысвечаны 100-годдзю аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме.

У 19.00 пачнецца святая Імша, якую хор упрыгожыць сваім спевам. Пасля адбудзецца ўрачысты канцэрт пад назвай “Марыя з Фацімы просіць нас...”.

Дыяцэзіяльны хор Cantate Domino” узнік у 1999 г. у Гродне. З самага пачатку кіраўніком хору з’яўляецца Генрых Давідовіч. Хор выконвае спевы на трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. У репертуары калектыву не толькі літургічныя спевы, але і вядомыя класічныя творы.

JM