Сустрэча адбудзецца з 4 па 6 лістапада ў Жодзіне. Апроч музыкантаў, на "#ГрайПану" запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, хрысціянскія блогеры і ўсе зацікаўленыя.
Што такое "#ГрайПану"?
Гэта праект па духоўнай і прафесійнай фармацыі музыкаў. Мэта сустрэчаў: аб'яднаць хрысціянскіх музыкаў, стварыць падмурак узаемадапамогі і супрацоўніцтва, знайсці аднадумцаў і чэрпаць натхненне адзін у аднаго. Падчас ўікэнду будуць праводзіцца асобныя заняткі з вакалістамі, барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі, прагучаць асабістыя сведчанні, будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паўдзельнічаць у св. Імшы і супольнай малітве Праслаўлення.
Хто арганізатар?
Сустрэчу арганізаўвае евангелізацыйны праект "РЫБЫ" (Rybyproject) ужо другі раз. Упершыню мерапрыемства адбылося сёлета вясною таксама ў фармаце ўікэнду (пра вясеннюю сустрэчу можна прачытаць па спасылцы: http://ave-maria.by/ext/146-
Дзе?
У памяшканні Жодзінскага касцёла Маці Божай Фацімскай (г. Жодзіна, праспект Венісье, 1). Даезд: электрычка Мінск-Усходні/Інстытут Культуры — Жодзіна-Паўднёвы або маршрутка са ст. метро Усход.
Калі?
Пачатак 4 лістапада а 16:00 — канец 6 лістапада а 17:00. Кульмінацыя з’езду — святая Імша а 15 гадзіне ў панядзелак, 6 лістапада.
Дзе спаць і дзе есці?
Начлег і харчаванне арганізоўваецца мясцовымі парафіянамі. Але неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
***
Па ўсім пытанням пішыце на эл. пошту rybyproject@mail.ru або тэлефануйце +37529 562 04 28 (Алёна), +375 29 800 47 86 (Юрэц).
Хэштэгі сустрэчы:
#grajPanu2 #grajPanu #грайПану
Будзьма граць Пану!