Skip to main content

Расклад набажэнстваў на могілках у Гродне і Лідзе (1-8 лістапада). Абноўлена

cemetery 2821279 1280Ніжэй размяшчаем расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада.

Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця. 

Гродна:

Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
    2 лістапада ў 11.00 – могілкі каля ААТ “Азот” 

Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) 
    2 лістапада ў 12.30 – францішканскія могілкі 

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) 
    4 лістапада ў 13.00 – могілкі ў Багушоўцы 
    4 лістапада ў 11.30 – могілкі ў Русоце 
    4 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Кульбаках 
    4 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Малышчына 
    7 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Лапенках

 Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых 
    1 лістапада ў 14.30 – старыя Пабернардынскія могілкі 
    2 лістапада ў 12.00 – могілкі ў Аульсе  

 Парафія св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй) 
   
1 лістапада ў 11.00 – могілкі ў Зарыцы 
    2 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Грандзічах

Парафія св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы 

    4 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Нямейшах
    5 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Бялянах

Ліда:

Парафія Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны 
    1 лістапада ў 14.00 – гарадскія могілкі па вул. Зосіна
    2 лістапада ў 14.00 – жалобная працэсія на могілках 

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара
    2 лістапада ў 13.00 – могілкі каля капліцы св. Барбары 

 Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, Ліда-Слабодка
    1 лістапада ў 10.00 – старыя могілкі 
    2 лістапада ў 11.00 – могілкі каля Гродзенскай шашы