22 кастрычніка Касцёл успамінае св. Яна Паўла ІІ, Папу. Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае ў гэты дзень на малітоўную сустрэчу ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне, каб яшчэ раз пахіліцца над навучаннем і пасланнем, якое пакінуў Вялікі Папа для свету, асабліва для маладых людзей.
Праграма сустрэчы:
19.00 – святая Імша
20.00 – 21.00 – чуванне “Дарога да святасці”
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, найперш моладзь, а таксама сем’і, чыім асаблівым апекуном з’яўляецца св. Ян Павел ІІ.
JM