Спатканне пройдзе з 3 па 5 лістапада пры парафіі Св. Тэрэзы Авільскай. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 14-гадовага ўзросту.
Духоўныя сустрэчы - гэта асаблівы час спаткання з Панам у Ягоным Слове і добрая нагода, каб паспрабаваць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне.
Запіс трывае да 31.10 (уключна)!
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да а. Аляксандра Махнача SP.