13 кастрычніка ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня хоспіснай і паліятыўнай дапамогі, у Гродне адбудзецца Дзень памяці і малітвы за спачылых пацыентаў аддзяленняў Хоспіс.
У гэты дзень адбудуцца набажэнствы ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве. Да ўдзелу ў малітве запрашаюць арганізатары – сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю”.
Храм у гонар Нараджэння Хрыстовага
Гродна, вул. Ліможа, 30
17.00 – паніхіда
Касцёл Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
Гродна, вул. Агародная, 2
19.00 – святая Імша
JM