Спатканне адбудзецца ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі 28 кастрычніка. Запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы, адказныя і ўдзельнікі ружанцовага малітоўнага руху.
Праграма:
11.00 – прывітанне;
– выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць прыступіць да споведзі);
– Ружанец (Балесныя таямніцы);
– перапынак;
12.15 – канферэнцыя на тэму “Моц ружанцовай малітвы ў святле фацімскіх аб’яўленняў” (кс. Юрый Павайба);
13.00 – Крыжовы шлях;
14.00 – св. Імша (біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка);
15.00 – абед, заканчэнне сустрэчы.
Аб удзеле ў спатканні неабходна загадзя паведаміць кс. Міхалу Ластоўскаму, дыяцэзіяльнаму мадэратару колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі і кусташу санктуарыя ў Капцёўцы па тэлефоне: (8 029) 116-87-26.