Skip to main content

Рэліквіі св. Яна Паўла ІІ будуць унесены ў пабрыгіцкі касцёл у Гродне

brygidki12 кастрычніка ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне будуць унесены рэліквіі крыві св. Яна Паўла ІІ, Папы.

Унясенне рэліквій адбудзецца падчас перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай, якая наведвае парафіі Гродзенскай дыяцэзіі.

Рэліквіі былі перададзены 9 кастрычніка гг. кардыналам Станіславам Дзівішам, Мітрапалітам Кракаўскім на пенсіі і шматгадовым асабістым сакратаром св. Яна Паўла ІІ, для ўшанавання студэнтамі і старэйшай моладдзю г. Гродна.

 

Праграма фацімскіх урачыстасцяў у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле

12 кастрычніка

18.15 – прывітанне фігуры Маці Божай Фацімскай

18.30 – Ружанец

19.15 – святая Імша, падчас якой будуць унесены рэліквіі крыві св. Яна Паўла ІІ

малітоўнае чуванне

24.00 – святая Імша

13 кастрычніка

7.30 – святая Імша

малітоўнае чуванне і эўхарыстычная адарацыя

12.00 – святая Імша

малітоўнае чуванне і эўхарыстычная адарацыя

17.15 – перадача фігуры Маці Божай Фацімскай

18.00 – Ружанец

19.15 – святая Імша з працэсіяй

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашае ўсіх жадаючых рэктар касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

JM