У нядзелю 8 кастрычніка ў 15.00 у кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне (вул. К. Маркса, 26) манахіні правядуць мерапрыемства "Гадзіна з Божым Словам у Назарэце", падчас якога будуць разважаць над тэкстамі са Святога Пісання. Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты - вучаніцы старэйшых класаў і студэнткі.
У праграме прадугледжана гарбатная паўза.
С. Ганна Мацуль CSFN