Skip to main content

У Оршы адбудзецца шэраг духоўных практыкаванняў рознай тэматыкі

cross 219858 1280У рэкалекцыйным доме ў Оршы (вул. Савецкая, 6) у восеньска-зімовы перыяд пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паглыбленне веры і ўдасканаленне ведаў, якія павінны дапамагчы ў вырашэнні розных праблем згодна з хрысціянскім веравучэннем.

Курс "Давід"

Рэкалекцыі на тэму духоўнага распазнання і духоўнай барацьбы. Пачатак - 20 кастрычніка ў 20.00, заканчэнне - 22 кастрычніка ў 13.30. Запіс трывае да 18 кастрычніка. 

Біблійны курс "Эмаус"

Заняткі па вывучэнні Святога Пісання, практыка малітвы Божым Словам. З сабой неабходна мець пісьмовыя прыналежнасці і Біблію. Пачатак - 27 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне - 29 кастрычніка ў 17.30. Запіс трывае да 25 кастрычніка. 

Курс "Закхей"

Малітоўная сустрэча для школьнай моладзі (ад 14 гадоў) падчас восеньскіх канікул. У рамках спаткання прадугледжаны катэхеза і адпачынак. Пачатак - 30 кастрычніка ў 13.00. Заканчэнне - 1 лістапада ў 13.30. Запіс трывае да 27 кастрычніка.

"Вінаграднік"

Малітоўна-фармацыйная сустрэча, якая мае ўжо пяцігадовую традыцыю. У рамках спаткання прадугледжаны канферэнцыя, св. Імша, споведзь, малітва благаслаўлення і заступніцтва ў розных патрэбах. Пачатак - 11 лістапада ў 10.00, заканчэнне - у 20.30 таго ж дня. Запіс трывае да 9 лістапада.

Курс "Эстэра"

Рэкалекцыі дял жанчын. Тэмай сёлетніх духоўных практыкаванняў стане непрабачэнне. У жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама і безабаронныя, гэтая праблема мае асбалівае значэнне. Пачатак - 17 лістапада ў 18.00, заканчэнне - 19 лістапада ў 13.30. Запіс трывае да 15 лістапада.

Семінар МРП

З 24 па 26 лістапада пройзе тэарытычна-практычны семінар па метадах распазнавання плоднасці (МРП), які праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы". Запіс па тэлефоне: +375 29 81 222 76 (Уладзіслаў Валаховіч).

"Сужэнскія сустрэчы" 

Касцёльны рух, якія арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай духоўных практыкаванняў, якія сёлета пройдуць з 8 па 10 снежня, з'яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэчы кожная пара можа перажыць аднаўленне ўзаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне і зразумець сутнасць таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню і дазваляе нанова адкрываць прыгожасць сужэнскага жыцця. Запіс па тэлефоне: + 375 44 77 34 076 (а. Браніслаў Дашкевіч OP)

Для запісу на курсы і рэкалекцыі, а таксама па ўсіх дадатковых пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 29 71 30 233 да а. Аляксандра Жарнасека МІС