Skip to main content

16 лістапада распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі

 

sinod 116 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай заступніцы дыяцэзіі, распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз Сінода – “Жыць Евангеллем”.

Аб гэтым было аб’яўлена падчас сустрэчы Рады святароў, якая адбылася 25 верасня ў будынку біскупскай курыі ў Гродне.

Дыяцэзіяльны Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла.

sinod 3

Ён з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне, а таксама нагодай да ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці.

Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода прызначаны кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

Кс. Юрый Марціновіч