З 4 па 11 кастрычніка плануецца візіт братоў супольнасці Тэзэ Бэнуа і Жана-Даніэля, якія адказваюць за кантакты з беларускай і ўкраінскай моладдзю, у розныя гарады Беларусі.
Плануецца, што 5 кастрычніка браты супольнасці Тэзэ наведаюць Гродна, дзе сустрэнуцца ў пабрыгіцкім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі з моладдзю з Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”.
Праграма сустрэчы:
- 19.15 – святая Імша
- малітва ў духу Тэзэ
- сустрэча і размова з братамі Бэнуа і Жанам-Даніэлем
Падчас наведвання Гродна і сустрэчы з моладдзю браты маюць намер запрасіць маладых людзей горада прыняць удзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца на рубяжы каляндарнага года ў швейцарскім Базэлі.
JM