Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі запрашае да супрацоўніцтва новых валанцёраў. Арганізацыя для далейшага ажыццяўлення дабрачынных праектаў мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы валанцёраў.
Валантарыят – гэта шанс для кожнага выкарыстаць свае здольнасці і вопыт, развіць зацікаўленасці, здабыць досвед у новых сферах, паўплываць на змены ў грамадстве і праявіць актыўнасць.
Валанцёрская праца – найважнейшая форма дапамогі, якую можна сабе ўявіць. Гэта поўны ўдзел без чакання матэрыяльнага ўзнагароджання. Аднак тут ёсць перавагі, якіх нельга выявіць у грошах: напрыклад, усмешка дзіцяці, да якога прыходзяць з дапамогай, ці ўдзячнасць тых, хто ў патрэбе.
“Калі ты маеш хвіліну вольнага часу, вялікае жаданне чыніць дабро і праз гэта хочаш рэалізаваць сваю веру, дапамагаючы бліжняму ў патрэбе, то прыходзь да нас і ўключыся ў гэтую вялікую справу нясення дапамогі чалавеку”, - заклікаюць супрацоўнікі “Карытас”.
Першая арганізацыйная сустрэча ў новым навучальным годзе адбудзецца 21 верасня ў галоўным офісе “Карытас” па вул. Карла Маркса, 4 у Гродне ў 19.00.
На азнаямленчую сустрэчу запрашае ўсіх ахвотных, крэатыўных і якія маюць вялікае жаданне чыніць дабро і дапамагаць людзям кс. Раман Рачко, дырэктар гродзенскага “Карытас”, разам з супрацоўнікамі.
Больш інфармацыі пра ўключэнне ў валантарыят можна атрымаць у каардынатара валанцёраў па тэлефоне:
+375 152 753412 (Наталля).
JM