16 верасня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Фаціма – заклік да асвячэння сем’яў”.
Праграма:
10.00-11.00 – рэгістрацыя пілігрымаў
11.00 – прывітанне пілігрымаў
11.30 – канферэнцыя
12.00 – Ружанец сем’яў у інтэнцыі міру
13.00 – урачыстая святая Імша (узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)
14.30 – абед
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
16.30 – благаслаўленне на заканчэнне
Адрас: Жодзіна, праспект Вэнісье.