Айцы кармэліты босыя запрашаюць усіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер, у шкаплернае брацтва, якое арганізавалася ў Гродне пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Шкаплернае брацтва — гэта супольнасць вернікаў, якая хоча пазнаваць і развіваць кармэліцкую духоўнасць, жыць малітвай і паглыбляць унутраную малітву, карыстаючыся духоўным досведам святых кармэлітаў.
Таксама можна прыняць з рук кармэлітаў босых святы шкаплер.
Сустрэчы брацтва будуць праходзіць кожную першую суботу месяца пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).
Першая сустрэча адбудзецца 7 кастрычніка ў 10.00.
План сустрэчы:
- святая Імша
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- фармацыйная сустрэча
Айцы кармэліты шчыра запрашаюць усіх зацікаўленых.
А. Аляксандр Стока OCD