Skip to main content

Адбудзецца пілігрымка ў Капцёўку на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года

 

kopcewka pТрадыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 17 верасня.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі Цярпліва Слухаючай і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.

Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы:

07.00 – св. Імша ў касцёлe Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне

08.00 – выхад пілігрымкі

12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы

12.00 - 13.00 – адпачынак, гарбата

13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

13.15 – св. Імша (адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў)

14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп

16.30 – заканчэнне, вяртанне аўтобусамі ў Гродна.

Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага (+375 29 11 68 726).

JM