Skip to main content

На гудагайскай Кальварыі адбудзецца Крыжовы шлях

 

krest put10 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбудуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да свята Узвышэння Святога Крыжа.

У праграме – урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, пасля на гудагайскай Кальварыі пройдзе набажэнства Крыжовага шляху.

Пачатак у 11.30.

Айцы кармэліты з Гудагая запрашаюць да супольнай малітвы ўсіх жадаючых.

JM