У нядзелю 3 верасня ў 11.30 у гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў і ўрачыстае адкрыццё новага памяшкання для правядзення заняткаў рэлігіі. Мерапрыемствы ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У 15.00 распачнецца праграма, у рамках якой можна будзе ўбачыць выступ дзіцячага гурту, паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсaх і танцах. Скончыцца мерапрыемства салодкім сталом для маленькіх вернікаў.
Пробашч парафіі кс. Павел Салабуда сардэчна запрашае далучыцца да свята!