23 верасня ў Слоніме пройдзе XIIІ турнір па міні-футболе "Памяці св. Яна Паўла II". Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з каталіцкіх парафій Беларусі.
Рэгламент турніру:
- рэгістрацыя і св. Імша (парафія Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, вул. Першамайская 11);
- узрост удзельнікаў ад 17 гадоў (кожнай камандзе неабходна запоўніць і запэўніць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і выслаць яе ў электронным выглядзе да 10 верасня на адрас a-malafei@mail.ru). Таксама кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт або ксеракопію дадзенага дакумента;
- максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі - 10 чалавек;
- у турніры не могуць удзельнічаць футбалісты, якія маюць прафесійны кантракт у вялікім футболе ці міні-футболе;
- усе футбольныя матчы будуць праходзіць на поле са штучным пакрыццём стадыёна ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" (чатыры пляцоўкі 20:40 м);
- метадам жараб'ёўкі каманды будуць падзелены на групы;
- падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік;
- час гульні - два тайма па 10 хвілін;
- замены - неабмежаваная колькасць;
- арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць ўсіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай.
Парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375293195465 Velcom, +375336243522 МТС - кс. Артур Малафей, арганізатар турніру.
Генеральны спонсар турніру - Баляслаў Івашка, "ААТ Вібаторг".
Прaграма
7.30-8.50 – прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11)
09.00 – св. Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
10.00 – хроніка турніру (відэаагляд)
10.30 – футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ОАО "Газпром трансгаз Беларусь")
13.30-14.00 – абед
14.00-17.30 – футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ОАО "Газпром трансгаз Беларусь")
18.00 – уручэнне ўзнагарод
18.30 – вячэра (гімназія № 1, вул. Сінічкіна, 36)
19.00 – заканчэнне турніру