З 8 па 10 верасня ў Гродне будуць праходзіць дыяцэзіяльныя рэкалекцыі для катэхетаў, якія спалучаюць у сабе тэматычныя заняткі і духоўныя практыкаванні. Сустрэчу будуць праводзіць прадстаўнікі Школы Новай Евангелізацыі, якія прапануцюь новыя формы прапаведвання ў катэхэзе.
Праграма:
8 верасня
18.00 - св. Імша ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі). Пасля - заняткі ў біскупскай курыі
9 верасня (з 09.00) - 10 верасня (да 14.00) - працяг заняткаў ў парафіяльным доме пры касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
Рэкалекцыі завершацца супольнай Эўхарыстыяй.
Увага! Начлег неабходна забяспечыць самастойна. У выпадку ўзнікнення праблем з арганізацыяй начлега, трэба звярнуцца па тэл. (152) 75 33 08 у сакратарыят Аддзела каталіцкага навучання і выхавання пры біскупскай курыі. Звяртацца ў сакратарыят можна штодзённа (акрамя выходных) з 09.30 да 12.00 з 1 верасня.
Урачыстае распачацце катэхетычнага года для ўсіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 11 верасня ў 09.30 у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).