Skip to main content

Музычная майстэрня адбудзецца ў Навагрудку

1200px Novogrudok ruinЗ 23 па 27 жніўня пры касцёле Св. Міхала Арханёла пройдзе музычная майстэрня для моладзі, дзяцей і дарослых. Сустрэчу будзе праводзіць музычны моладзевы гурт з Івянца на чале з духоўным кіраўніком а. Яўгенам Голубам OFMConv, а таксама мясцовыя навагрудскія музыкі.

У суботу ў 19:00 у парафіяльнай святыні адбудзецца заключны канцэрт праслаўлення, а ў нядзелю ў 10:00 - св. Імша з музычна-літургічным суправаджэннем удзельнікаў і арганізатараў майстэрні.

Музычная майстэрня прадугледжвае інтэнсіўную працу для ўсіх, хто зацікаўлены ў касцёльным літургічным спеве і моладзевых песнях праслаўлення.

Будуць прадастаўлены спальныя месцы, музычныя дапаможнікі і харчаванне на месцы.

Пра ўдзел неабходна паведаміць да 20 жніўня, даслаўшы заяўку на адрас эл. пошты nowogrudec@gmail.com або патэлефанаваць на нумар +375445522199. Колькасць месцаў для моладзі з па-за мясцовай парафіі абмежаваная!