5 жніўня ў малой базіліцы Гродзенскай дыяцэзіі пад тытулам св. Францішка Ксаверыя адзначаецца галоўная ўрачыстасць, прысвечаная цудатворнаму абразу Маці Божай Кангрэгацкай (Снежнай). Святкаванні распачынаюцца ўжо напярэдадні – 4 жніўня.
У праграме запланавана начное чуванне, дзе для кожнай парафіі з Гродна адведзены свой час. Завяршыцца ўрачыстасць адпустовай св. Імшой, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Праграма
4 жніўня
19.00 – св. Імша (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
20.00 – Распачацце адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы)
21.00 – Апэль. Час на суцішэнне ў інтэнцыі асабістых просьбаў
22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання Святога Крыжа, Гродна-бернардзінскі)
23.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай)
24.00 – працэсія са свечкамі і св. Імша
5 жніўня
01.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (душпастырства "OPEN")
02.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка)
03.00 – Гадзіна міласэрнасці (парафія Божай міласэрнасці, Гродна-Вішнявец)
04.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія св. Юзафа, Гродна)
05.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (парафія Маці Божай Анёльскай, Гродна-францішканскі)
07.00 – св. Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай
08.00 – св. Імша
09.00 – адпуставая св. Імша (узначаліць Гродзенскі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч)