У духоўных практыкаваннях пад дэвізам "Маліцца, каб жыць" могуць прыняць удзел дзяўчаты ад 14-гадовага ўзросту.
Рэкалекцыі пройдуць пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах 25–28 жніўня. Харчаванне і начлег забяспечваюць арганізатары.
Пры сабе неабходна мець Біблію, зменны абутак, спальны мяшок і карымат.
Колькасць месцаў для ўдзельніц абмежаваная.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
(8 029) 884-39-67, с. Ідалія;
(8 033) 349-22-08, с. Ліліяна.