Skip to main content

VII Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў адбудзецца ў Гродне

 uczitel

Спатканне свецкіх работнікаў адукацыі Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе 26 жніўня пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі). Сустрэча павінна паслужыць добрым распачаццем новага навучальнага і акадэмічнага 2017/2018 года.

 

Праграма

10.30 – Прывітанне і супольная малітва

10.45 – Канферэнцыя на тэму "Роля веры ў пакліканні свецкага працаўніка асветы і выхавання"

           – Перапынак на каву

11.30 – Выстаўленне і Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

12.30 – Св. Імша

14.00 – Абед

15.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці

           – Праца ў групах (касцёлы г. Гродна)

           – Перапынак на каву

16.30 – Падвядзенне вынікаў працы ў групах

           – Супольная малітва на завяршэнне

 

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца выкладчыкі, настаўнікі і выхавацелі Гродзенскай дыяцэзіі. Заяўку неабходна накіраваць да 22 жніўня ў сакратарыят дыяцэзіяльнай курыі.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: (8 029) 286-31-78, кс. Антоній Грэмза.