Skip to main content

Айцы марыяне запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях ушанавання росіцкіх мучанікаў а. Юрыя і а. Антонія

rosica4-5 жніўня ў Росіцы пройдуць урачыстасці ўшанавання бл. мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. 

Праграма

 

Пятніца, 4 жніўня

18.00 — св. Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі

19.30 — рэклама фотапраекта “Крыж”

19.40 — акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)

20.30 — ушанаванне юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны

21.50 — Нешпары за памерлых

22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня

24.00 — св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа

03.30 — Крыжовы шлях

06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі

 

06.30 — літургія Усходняга абраду (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)

08.00 — Ютрань

09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя. Праводзіць Рух “Маці ў малітве”

10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі “Светач”

11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта “Крыж”

12.00 — св. Імша на заканчэнне ўрачыстасцей, якую ўзначаліць біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі

 

У Росіцу таксама традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі:

Барысаў – Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэл.:  8033 3559660 (а. Вадзім)

Полацк – Росіца (4 дні) – з 1.08 па 04.08, запіс па тэл.: 8029 7130233 (а. Аляксандр)

Друя – Росіца (3 дні) – з 2.08. па 04.08, запіс па тэл.: 8033 3708819 (а. Канстанцін)

З 1 студзеня 2017 г., каб прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, дастаткова мець пры сабе пашпарт.

Айцы марыяне сардэчна запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да паломніцтваў і прыняць удзел у росіцкіх урачыстасцях. 

А. Андрэй Сідаровіч МІС