5-6 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі – згодна са шматгадовай традыцыяй – адбудзецца ўсяночнае малітоўнае чуванне вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлетні дэвіз урачыстасцяў – „Праз Марыю да Езуса”.
Да ўдзелу ў чуванні і малітве перад славутай ласкамі фігуры Пана Езуса Журботнага ў Росі заклікаў сваім паведамленнем усіх вернікаў дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
5 жніўня
- з 17.00 – вітанне пілігрымаў
18.00 – святая Імша з удзелам пілігрымаў
21.00 – марыйныя Нешпары
21.30 – канферэнцыя
22.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
- эўхарыстычная адарацыя, чуванне
6 жніўня
01.00 – сведчанні пілігрымаў
02.00 – Ружанец (радасныя таямніцы)
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі
04.00 – індывідуальная адарацыя
07.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
08.00 – ютрань
8.30 – працэсія вакол святыні, акт прысвячэння каля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
09.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
10.00 – урачыстая святая Імша, заканчэнне ўрачыстасці
JM