13 жніўня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (вул. Пляханава, 28-1) семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB складзе вечныя манаскія абяцанні паслухмянасці, чысціні і беднасці ў Салезіянскім Таварыстве.
Св. Імшу а 12-ай гадзіне ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Кл. Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ім гэтую радасць і падтрымаць яго малітоўна.