Фестываль адбудзецца 12-13 жніўня ў аг. Беразінскае (20 км ад г. Маладзечна). У першы дзень фестываля пройдзе конкурс музыкаў, малітвы, знаёмстваў, забаваў, а ў другі дзень - урачысты гала-канцэрт.
Умовы ўдзелу:
1. Даслаць анкету на эл. адрас laudatosi.post@gmail.com або патэлефанаваць арганізатарам (8025 539-48-35 – Андрэй; 8025 539-52-36 – Алёна). Анкету можна дасылаць да 11 жніўня.
2. Даслаць тэкст, ноты з тэкстам або аудыёзапіс 2-ух спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі.
3. Час выступу да 15 хвілін.
4. Удзельнічаць у мерапрыемствы могуць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек.
5. Удзельнікі, якія выканаюць умовы ўдзелу, атрымаюць запрашэнне пасля 01.08.2017.
6. Кошт удзелу ў фестывалі – 5 руб. Для гуртоў колькасцю ад 2 да 5 чалавек кошт – 4 руб. з чалавека. Для гуртоў колькасці больш 5-і чалавек кошт – 3 руб. з асобы.
Арганізатары забяспечваюць гукавое абсталяванне, начлег (удзельнікам), пасілак (удзельнікам).
Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў суполках VK i FB.