Skip to main content

Cустрэча членаў малітоўнага руху "Маргарытка" адбудзецца ў Тракелях

margarytka 522 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца агульная сустрэча членаў малітоўнага руху за святароў "Маргарытка" ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Гэтую сустрэчу арганізуе кс. Валерый Быкоўскі — апякун "Маргарытак" у дыяцэзіі.

Праграма сустрэчы:

10.00 – з’езд усіх удзельнікаў

10.30 – канферэнцыя

12.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

13.00 – абед

14.00 – канферэнцыя

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, падсумаванне сустрэчы і заканчэнне

Даведка:

Сутнасцю апостальскага руху "Маргарытка" зяўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара. Заданнем свецкіх людзей з’яўляецца малітва за святароў, любоў і шанаванне сакрамэнту святарства.

Мэтаю руху "Маргарытка" з’яўляецца таксама малітва аб лучнасці святароў са сваімі біскупамі і Апостальскай Сталіцай, малітва за Святога Айца і ўсю супольнасць Касцёла, заахвочванне вернікаў да супрацоўніцтва са святарамі, малітва аб святарскіх і манаскіх пакліканнях, падтрымка асобаў, якія рыхтуюцца да святарства і манаскага жыцця.

"Маргарыткі" акружаюць апекаю духоўных асобаў праз малітву аб святасці святароў і асобаў законных, прысвячэнне свайго цярпення за святароў, ахвяраванне ім дару дня праз усё сваё жыццё.

У руху "Маргарытка" ўсё павінна быць простым і шчырым: той, хто свядома ўключыўся ў гэтую форму апекі, ахвяруе на працягу свайго жыцця адзін дзень у тыдзень у інтэнцыі выбранага святара.

JM