29 ліпеня ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы адбудуцца рэкалекцыі на тэму "Вызваленне з няволі рабства і прыйсце ў Зямлю абяцаную".
Праграма:
11.00 – І канферэнцыя «Непрабачэнне – дарога ў “егіпецкае рабства”»
13.00 – ІІ канферэнцыя "Нашэнне цяжару рабства"
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя з малітвай аб аздараўленні і вызваленні
17.30 – святая Імша, пасля – малітва аб спасланні Духа Святога
З сабой трэба мець Біблію, ружанец і нататнік з ручкай, а таксама бутэрброды.
Больш інфармацыі аб рэкалекцыях можна атрымаць у кс. Віктара Ханько па тэлефоне:
+375 29 586 39 16
JM