Skip to main content

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай пройдуць у Гудагаі

gudagai15-16 ліпеня ў санктуарыі ў Гудагаі пад дэвізам "Насі шкаплер і маліся на ружанцы!" пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Сёлета святкаванні таксама будуць прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў, 110-годдзю вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі.

Праграма:

15 ліпеня

18.00 – заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная св. Імша а. Генрыха Валейкі OCD

20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі

23.15 – Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

16 ліпеня

00.00 – працэсія са свечкамі. Св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

09.30 – св. Імша на польскай мове

12.00 – урачыстая адпустовая св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375296561925 (а. Казімір)