16 жніўня пад дэвізам “Любі” (Мц 22, 37) стартуе юбілейная ХХV пешая экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня, прымеркаваная да 90-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Вастрабрамскай. У Гродна пілігрымы прыбудуць 18 жніўня, а ў Вільню – 24 жніўня.
За 9 дзён паломнікі пройдуць каля 280 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні. На працягу ўсяго шляху ўдзельнікі пілігрымкі перажываюць выключныя рэкалекцыі па аднаўленні свайго духоўнага жыцця. Разам з тым, маюць магчымасць спазнаць гасціннасць польскага, беларускага і літоўскага народаў.
Маршрут: Беласток – Шудзялова – Кузніца – Гродна – Азёры – Новы Двор – Радунь – Бутрыманцы – Яшуны – Вільня.
Аб жаданні далучыцца да пілігрымаў неабходна паведаміць да 20 ліпеня каардынатару пілігрымкі з беларускага боку кс. Паўлу Безляповічу па тэлефоне: (8 029) 266-77-03.