На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх намётаў з'явіцца адзін новы – намёт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай майстэрні.
Гэта якраз тое месца, дзе можна будзе сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў і набыць што-небудзь на памяць. Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю пагутараць з усімі ахвотнымі, адкажуць на хвалюючыя пытанні і распавядуць (і нават пакажуць), чым будуць адметныя Малітоўная сустрэча моладзі і Музычная майстэрня ў бягучым годзе.
Сардэчна запрашаем!
Вольга Янковіч