Skip to main content

400-годдзе парафіі адзначаць у Крамяніцы

Kramianica2

Юбілейная ўрачыстасць у касцёле Божага Цела адбудзецца 15 ліпеня. Пачатак св. Імшы, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, у 13.00.

Фундатарамі касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Крамяніцы былі кашталян Віцебскі Мікалай Вольскі і яго жонка Барбара. У 1617 года яны запрасілі Ордэн Латэранскіх Канонікаў з Кракава і выступілі фундатарамі кляштара і касцёла.

Святыня кансэкравана 8 ліпеня 1657 года біскупам Віленскім Янам Даўгялам Завішам.

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца духоўныя і свецкія асобы.

 

Праграма юбілею 400-годдзя парафіі Божага Цела ў Крамяніцы:

 

12 ліпеня, серада

18.00 – святая Імша з навукай "Гісторыя парафіі Божага Цела ў Kрамяніцы". Пасля Імшы – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (падзяка, перапрашэнне і праслаўленне Бога за дар веры)

 

13 ліпеня, чацвер

18.00 – святая Імша з навукай "Касцёл як лодка Пятра". Пасля Імшы – тэатральнае прадстаўленне "Як усё было"

 

14 ліпеня, пятніца

18.00 – святая Імша пад кіраўніцтвам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. У час Імшы гамілію "Божы Провід кіруе нашым жыццём" прамовіць кс. Андрэй Роўба, дэкан Лідскі, з Ордэну Латэранскіх Канонікаў. Пасля Імшы – канцэрт былых удзельнікаў гурта "AVE"

 

15 ліпеня, субота

11.00 – канцэрт рэлігійных спеваў у выкананні моладзі крамяніцкай парафіі

13.00 – прывітанне біскупа Аляксандра Кашкевіча Асвячэнне аргана і мемарыяльнай дошкі. Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі. На заканчэнне ўрачыстасці – канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці

JM