Распачаўся набор студэнтаў на новы навучальны год 2017–2018.
У адукацыйнай праграме прадугледжана вывучэнне такіх прадметаў, як каталіцкая дагматыка, маральная і духоўная тэалогія, Святое Пісанне, катэхетыка, кананічнае права, літургіка, каталіцкая псіхалогія і педагогіка, этыка сямейнага жыцця і інш.
Дадзеныя курсы рыхтуюць спецыялістаў для катэхетычнай працы ў парафіях. Далучыцца да ліку студэнтаў запрашаюцца таксама тыя ахвотныя, якія жадаюць глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць праваднікамі на шляху да збаўлення іншых.
Навучанне адбываецца ў завочнай форме. Працягваецца 3,5 гады.
Кандыдаты павінны прадставіць да 30 жніўня ў сакратарыят Гродзенскай курыі наступныя дакументы:
• пасведчанне аб сакраманце хросту,
• атэстат сталасці,
• медыцынскую даведку,
• 4 фатаграфіі,
• ксеракопію пашпарта,
• уласнаручна напісаную аўтабіяграфію,
• рэкамендацыю ад пробашча,
• заяву з просьбай аб прыняцці.
Прадугледжана папярэдняя суразмова.
Заняткі распачнуцца 30 верасня. Будуць праходзіць праз кожныя 2 тыдні ў суботу і нядзелю.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (8 0152) 75-33-08, (8 029) 976-15-69.
E-mail для даведак: katecheza.kuria@gmail.com.