У перыяд лета-восень у Гродзенскай дыяцэзіі адбудуцца два туры рэкалекцый для святароў.
Першы тур будзе праходзіць з 28 па 31 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пачатак - у 10.00 (існуе магчымасць начлегу з 27 на 28 жніўня), заканчэнне - 31 жніўня пасля супольнага абеду.
Другі тур рэкалекцый пройдзе з 18 па 21 верасня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Пачатак - у 10.00 (існуе магчымасць начлегу з 17 на 18 верасня). Заканчэнне - 21 верасня пасля супольнага абеду.
Паведаміць у курыю дыяцэзіі аб планаваным удзеле неабходна да 5 жніўня!
Святары, якія прымаюць удзел у духоўных практыкаваннях па-за дыяцэзіяй, павінны прадставіць пасведчанне аб гэтым у курыю да канца 2017 года.