Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – Навумавічы

cross 1623184 1280Паломнікі 15 ліпеня вырушаць на месца спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпска. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Шляхам мучанікаў нашай зямлі”.

Умовы ўдзелу ў пілігрымцы і святой Імшы на Форце № 2:

  • пілігрымы збіраюцца ў 12.00 у францішканскім касцёле Гродна і пасля сумеснай малітвы ў арганізаванай групе выправяцца на Форт № 2. Пераход запланаваны каля шпіталю хуткай дапамогі і праз вёску Адамавічы.
  • пілігрымы пажылога ўзросту збяруцца на прыпынку ля крамы Баторыя (плошча Савецкая) у 14.30 і гарадскім аўтобусам прыбудуць да парафіяльнага касцёла ў Адамавічах.
  • з-пад касцёла ў Адамавічах у 15.15 пілігрымы разам выправяцца на Форт № 2, праз вёскі Міцкавічы і Навумавічы.
  • непаўнагадовыя пілігрымы павінны мець апекуноў. Арганізатары просяць удзельнікаў пілігрымкі ўзяць у дарогу ежу (абед падчас пілігрымкі прадугледжаны не будзе), а таксама добры абутак для пясчанай дарогі. Падчас пілігрымкі і св. Імшы спатрэбіцца таксама дыванок.
  • для тых, хто не зможа пайсці 15 ліпеня ў пілігрымку, будзе магчымасць праезду гарадскім аўтобусам на св. Імшу ў 19.00 на Форце № 2. Адпраўленне аўтобуса з прыпынка ля крамы Баторыя (плошча Савецкая) у 18.00.
  • пасля заканчэння св. Імшы для пілігрымаў прадугледжаны гарадскі аўтобус да Гродна. Плата за праезд на аўтобусе з'яўляецца добраахвотнай ахвярай, якую можна будзе скласці ў скарбонку ў аўтобусе.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 286 3178 (кс. Антоні Грэмза)