З 22-га чэрвеня па 1-га ліпеня адбудзецца трэцяя пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Сёлета яна пройдзе пад дэвізам: “Вось сын Твой, вось Маці твая” (Ян, 19, 26,27).
Кс. Віталь Сідорка, нязменны духоўны кіраўнік лідскай пілігрымкі, у каментары для grodnensis.by распавёў, што паломнікі будуць разважаць над фацімскімі аб’яўленнямі ў кантэксце малітвы, пакаяння і навяртання. “Асаблівым чынам звернем увагу на ружанец і чытанне Божага слова, будзе таксама адарацыя”, - дадаў ён.
Пілігрымка пройдзе традыцыйным шляхам даўжынёй 231 км. Гэтую адлегласць паломнікі пройдуць за 9 дзён. Дарога пралягае праз тэрыторыі Гродзенскай ды Мінска-Магілёўскай дыяцэзій.
Упершыню пілігрымку з Ліды ў Будслаў арганізаваў кс. Уладзіслаў Сурвіла ў 2015 годзе. Штогод у гэтых рэкалекцыях удзельнічала каля 100 чалавек. У 2016 годзе кс. Уладзіслаў пачаў сваю душпастырскую працу ў Магілёве, у выніку чаго арганізатары пілігрымкі змяніліся. Сёлета галоўным арганізатарам паломніцтва з’яўляецца пробашч лідскай Фары, ксёндз-канонік Уладзімір Гуляй.
Відэа з пілігрымкі Ліда-Будслаў 2015
Кантакты:
- суполка “вконтакте” https://vk.com/lida_budslav
- галоўныя арганізатары - кс. Уладзімір Гуляй (+37529 6140675), кс. Анджэй Ганчар (+37529 9595150)
- духоўны кіраўнік - кс. Віталь Сідорка (+37529 5894994)